Служба спасения студентов
Служба спасения для студентов

МОВА МАЛАДЗЁЖНАЙ ПРЭСЫ: СТЫЛІСТЫЧНЫ АСПЕКТ

Стоимость
350 руб.
Содержание
Теория
Объем
21 лист.
Год написания

Описание работы

Работа пользователя Emma2807

Імкненне спрасціць усё, з чым мы сёння сутыкаемся, назіраецца ў кожнай сферы жыцця. Нават сродкі масавай інфармацыі не ўпускаюць магчымасці абмінуць ярка афарбаваныя думкі на карысць звычайным няўскладненым сказам дзеля таго, каб зрабіць тэкст даспадобы чытачу. Сучасная прэса адыходзіць ад умоўнага закону «СМІ фарміруе думкі соцыума». Журналістыка пачынае падстройвацца пад сваю аўдыторыю. Адсюль і спецыфічная нелітаратурная лексіка, так званы слэнг, суіснаванне літаратурнага, публіцыстычнага іразмоўнага стылю на старонках адной газеты, шмат запазычаных слоў, выкарыстанне “смайлаў”. Асабліва гэта праяўляецца ў маладзёжных выданнях. У параўнанні з мовай публіцыстыкі прошлага стагоддзя, журналістыка быццам забруджваецца гэтымі моўнымі аспектамі.  Менавіта таму я абрала тэму “Мова маладзёжных СМІ”.
Асноўная мэта працы: даследаванне мовы маладзёжнай прэсы.
Задачы: прааналізаваць артыкулы маладзёжных СМІ, параўнаць мову руска- і беларускамоўных выданняў, вызначыць плюсы і мінусы карыстання спецыфічнай лексікай і запазычаннямі.
Адна з галоўных функцый маладзёжнай прэсы – выхаванне падрастаючага пакалення, уключэнне маладых людзей у справы грамадства. Адсюль і актуальнасць гэтай працы. Тое, якім чынам, якімі сродкамі ўздзейнічаюць СМІ на моладзь, адлюстроўваецца на будучым гэтых людзей. Сапраўды, мова – твар журналіста. Пры выяўленні праблем карыстання мовай ў маладзёжных СМІ, можна выявіць праблемы сучаснай журналістыкі і грамадства ўвогуле.
Аб’екты даследавання – маладзёжныя выданні газет “Переходный возраст”, “Знамя юности” і “Чырвоная змена”.
Прадмет даследавання – мова сучасных маладзёжных СМІ.
 

или напишите нам прямо сейчас:

Написать в WhatsApp Написать в Telegram
Заявка на расчет